“Ноч музеяў - 2023: З рога ўсяго многа” в городе Минск

Описание

20 мая 2023 г. з 18:00 да 23:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на праграму “З рога ўсяго многа”.

Набліжаецца доўгачаканая “Ноч музеяў”, якая традыцыйна тоіць у сабе мноства інтрыг і адкрыццяў, сюрпрызаў ды магіі. А сёлета, калі тэмай міжнароднай акцыі абвешчаны дабрабыт і развіццё, гэтае мноства мусіць увогуле здзівіць сваімі маштабамі і разнастайнасцю.

Абяцаем, што ў Літаратурным музеі так яно і будзе – з рога ўсяго многа! Мы вельмі пастараліся стварыць для лю́бых гасцей яркую, цікавую, насычаную праграму. Паказаць найлепшыя знаходкі музейнай працы, запрасіць найцікавейшых выступоўцаў, здабыць наймілейшыя прызы і начараваць самую прыемную атмасферу!

Таму – горача рэкамендуем і сардэчна запрашаем!

Балюстрада

19:00–20:00         КАЗКІ З МАЛЯВАНАК

майстар-клас па роспісе сурвэтак  (удзел па папярэдняй рэгістрацыі праз гугл-формуколькасць месцаў абмежаваная, кошт 3 руб.)

20:30–22:00         АДАМ МІЦКЕВІЧ. ПАТАЕМНАЕ

канцэртная праграма ў выкананні салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі Тамары Рэмез (сапрана) і музыказнаўцы Святлены Немагай (фартэпіяна)

5-6 залы

19:00–20:30         ТАЯМНІЦЫ РОДУ МІЦКЕВІЧАЎ аўтарская лекцыя даследчыка Змітра Юркевіча

8-9 залы

18:00–22:30         ТАЯМНІЦЫ ЭКСПАЗІЦЫЙ квэст

18:00–23:00         ПРАДКАЗАННІ АД ПІСЬМЕННІКАЎ забава

18:00–23:00         МІЖ КНІЖНЫХ СТАРОНАК майстар-клас па стварэнні кніжных закладак

Фае

18:00–23:00         БАЧЫЛІ НОЧ майстар-клас па вырабе сувенірных магнітаў

18:00–23:00         З РОГА ЎСЯГО МНОГА бяспройгрышная разыгранка на прызы ад музея і рэстарана “Дудук” (кошт 3 руб.)

Экспазіцыйная зала

18:00–20:00         ДРЭВА ЖЫЦЦЯ майстар-клас па выцінанцы з мастачкай, народным майстрам Наталляй Сухой

20:15–21:00         НІЗКА БЕЛАРУСКІХ КАЗАК пазнавальная гульня

21:00–22:00         ЗАГАДКІ ДЗЕДА КАНДРАТА мовазнаўчая гульня

Лекцыйная зала

18:00–19:00         КАПІТАН ДАЛЁКІХ ВАНДРОВАК знаёмства з выставай

19:00–20:00         НА РАДЫЁХВАЛІ З НАТАЛЛЯЙ СІРОТКАЙ інтэрактыўная праграма ад канала “Культура” Беларускага радыё

20:00–21:00         ЗНАЁМСТВА З МОВАЙ ЭСПЕРАНТА

21:00–22:30         АЗБУКА ГАРАДОЎ краязнаўчая гульня

*У праграме магчымы нязначныя змены

Квіткі: 10 рублёў (дзецям да 7 гадоў вольны ўваход)

15 рублёў – агульны квіток на наведванне праграм двух музеяў: Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Чакаем па адрасе: г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13.

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор