Казка аб мёртвай царэўне в городе Минск
“Казка лжэ, ды ў ёй намёк! Шмат каму яна урок”, – пісаў аднойчы Аляксандр Сяргеевіч Пушкін.
Гэта сапраўды так, таму што казкі вучаць нас быць добрымі, смелымі, кемлівымі, працалюбівымі, дапамагаць адзін аднаму ў цяжкую хвіліну. Артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы гатовы паказаць сваім маленькім гледачам і іх бацькам новы спектакль: “Казка аб мёртвай царэўне...” па матывах любімай гісторыі з-пад пяра Пушкіна. Яркія дэкарацыі і з любоўю падабранае музычнае суправаджэнне перанясуць вас, нашы шаноўныя сябры, у цудоўны свет фантазій і подзвігаў, дзе можна пазнаёміцца з прыгожай і добрай царэўнай, паразмаўляць з магічным люстэркам, нават сустрэцца з Сонцам, Месяцам і Ветрам! Наперадзе героя чакае небяспечнае падарожжа, поўнае незвычайных прыгод, а ў канцы гісторыі дабро абавязкова пераможа зло, бо гэта спрадвечны закон усіх казак.
Шчыра запрашаем акунуцца ў чароўную атмасферу прыгод і дзіваў разам з Купалаўскім тэатрам!