Купалле в городе Минск

Описание

Мы ведаем, як вы чакаеце анонс Купалля ў Суле ў ліпені Не будзем больш мучыць вас чаканнем! Начная праграма – наш хіт! 7 ліпеня, 20:00-00:00 Будзем варажыць, замаўляць зёлкавую гарбату, плесці вянкі, вадзіць карагоды, выбіраць Купалку і Купалішча, гуляць у старадаўні ціндэр, спяваць, танчыць, скакаць праз вогнішча і шукаць папараць-кветку! Абяцаем вам поўнае пагружэнне ў традыцыі і абрады, конкурсы з прызамі і вогненны настрой Для аматараў начной праграмы дужа раім загаддзя забраніраваць нумар на ноч, каб пабачыць Сулу не толькі ноччу, але і на світанку Святкаванне Купалля ўваходзіць у кошт уваходных квіткоў. Пры браніраванні нумара ў гатэлі – уваход у парк бясплатны

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор