Май хомлэнд в городе Минск
МАЙ ХОМЛЭНД
16+
Праект Цэнтра беларускай драматургіі
Жанр: камедыя пра касмапалітызм
Працягласць: 1 г. 30 хв. без антракту
Прэм’ера: 19 сакавіка 2025 года
«Belarus is my homeland, the place where I was born. Belarusian nature scenery is well, lonely place covered with hills, many lakes and forests. Belarus is beautiful and I love Belarus», –
англійскай мовы Гена не ведае, аднак гэтыя радкі вывучыў яшчэ ў школе. Прафесія яго – сантэхнік, а хобі – саломапляценне.
«МАЙ ХОМЛЭНД» – спектакль пра радзіму і сваё месца. Усе мы з’яўляемся яго героямі і стваральнікамі. Усе мы суаўтары і сутворцы.
Ролі выконваюць:
Уладзіслаў Віленчыц, Вераніка Буслаева, Гражына Быкава-Ноздрына, Юлія Гружэўская, Юлія Лазоўская, Дар’я Лазарчык, Ганна Лебедзева, Надзея Цвяткова