Зямля Эльзы
Стоимость: 13.00 руб.
Описание

Зямля Эльзы (16+)
Яраслава Пуліновіч
жыццё


Рэжысёр-пастаноўшчык: Алена Ганум
Сцэнаграфія і касцюмы: Кацярына Шымановіч, Сяргей Ашуха
Кампазітар: Віктар Кісцень
Пераклад з рускай мовы:  Вольга Бабкова


Прэм'ера – 18 лютага 2018
Працягласць – 1 гадзіна 30 хвілін без антракту


Тваё імя Эльза, і ўсё сваё жыццё ты пражываеш нібы чужое.
Тваё імя Эльза, і нават сваякі не могуць правільна вымавіць тваё сапраўднае прозвішча – Блюментрост.
Тваё імя Эльза, і ты заўсёды апранаешся ў шэрыя і чорныя строі.
Але зараз ты ідзеш па вясковай вуліцы ў ружовай сукенцы і ў туфліках на абцасах, бо імя тваё – Эльза!
Гісторыя пра сустрэчу і каханне людзей, якая асвяціла рэшту іх жыцця і напоўніла яго небывалымі і незнаёмымі раней пачуццямі.
Кожны мае права на сваю лесвічку да Неба.


Организатор: Национальный академический театр им. Я. Купалы.

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор