Творчы вечар пісьменніцы і спявачкі Таццяны Дашкевіч “Таццянін дзень” в городе Минск
25 студзеня 2025 года а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца творчы вечар пісьменніцы і спявачкі Таццяны Дашкевіч.
«Таццянін дзень» — традыцыйная зімовая вечарына Таццяны Дашкевіч — пісьменніцы, якая спявае.
Творца вядомая як аўтар больш дваццаці кніжак і выканаўца песень пад гітару, стваральніца альбомаў «Адвядзі мяне ў храм», «Вясковы анёл», «Мама», «Дзве рыбкі».
Рэпертуар Таццяны Дашкевіч разнастайны – гэта традыцыйныя і гарадскія рамансы, стылізацыі народных песень, духоўныя спевы, і ўсё гэта на вышэйшым выканальніцкім узроўні.
Цягам вечара прагучаць лепшыя песні спявачкі на рускай мове, а таксама цыкл беларускіх кампазіцый, падрыхтаваных спецыяльна для гэтага вечара. Не абыдзецца без вершаў і жыццёвых гісторый.
Запрашаем правесці гэты зімовы вечар разам, каб сагрэцца цёплым тэмбрам голасу Таццяны Дашкевіч і натхніцца яе светлай паэзіяй.
Уваходны квіток – 10 рублёў.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.