“Масленіца – белы сыр”
Описание

Масленічны або Сырны тыдзень – святочны час са шматлікімі гуляннямі, частаваннямі, спевамі ды танцамі. Час чакання вясны і цяпла.

25 лютага 2023 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашаюць разам адзначыць завяршэнне Масленічнага тыдня і ў выдатнай кампаніі развітацца з зімой пад спевы ды цікавыя аповеды.

У праграме:

  • майстар-клас па традыцыйных беларускіх гульнявых ляльках ад майстроў СЭТ;
  • лекцыя «Масленіца ў беларускім народным календары»;
  • музычная праграма: масленічныя спевы з розных рэгіёнаў Беларусі, інструментальная музыка і танцы.

 

Пачатак:

14:30 – майстар-клас;

16:00 – лекцыя;

18:00 – музычная праграма.

Квіткі:

12 руб. - на ўсё мерапрыемства (працягласць каля 5 гадзін);

8 руб. - майстар-клас + лекцыя або майстар-клас/лекцыя + музычная праграма;

5 руб. – лекцыя;

5 руб. – музычная праграма;

4 руб. – майстар-клас.

 

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Читать описание
Рекомендуем