ПАШТОВЫЯ ПРЫПЫНКІ МІНУЛАГА 29 і 30 лістапада в городе Минск
У век мэсэнджэраў і інтэрнэту людзі пачынаюць забываць, што існуе пошта, дзе можна адправіць ліст па-старому — канвертам з маркай, запоўніўшы адрас ад рукі Сябры, запрашаем наведаць сапраўдную Паштовую станцыю ў Суле і праз прызму гістарычнага часу даслаць эксклюзіўную паштоўку-паведамленне ў любую краіну свету.
На нашай пошце вы можаце набыць паштоўкі з прыгожымі відамі Сулы, якія будуць нагадваць вам аб гэтым незвычайным месцы.
Таксама, гасцей чакаюць: - інтэрактыўныя лекцыі «Цікавосткі паштовай справы»
- глядная экскурсія ў 14.00 для ўсіх жадаючых гасцей парку
Даведацца падрабязней пра тысячагадовую гісторыю беларускай пошты, запрашаем на тэматычныя выходныя "Паштовыя прыпынкі мінулага" 29 і 30 лістапада
А ў 13:00 запрашаем на вандроўку “ 5000 крокаў беларускай гісторы” (* платная паслуга+ уваходны квіток у падарунак)
Ведаеш гісторыю Радзімы — пільнуеш Беларусь