Музычна-светлавы перформанс “А ў полі, у полі ігрушка стаіць...” в городе Минск

Стоимость: 20.00 руб.
Описание

Напрыканцы Калядаў, перад Масленкай, на стыку зімы і вясны, запрашаем на незвычайную таямнічую музычную дзею, што адбудзецца ў атачэнні выцінанак Кацярыны Масэ і старадаўняга аўтэнтычнага тэкстылю.
 

На выставе дзве прасторы для дзеі. Дзве пары года – зіма і вясна. Дзве вялікафарматныя працы Кацярыны Масэ можна будзе пабачыць толькі падчас імпрэзы.

Наведвальнікаў чакае:

  • Традыцыйная беларуская інструментальная і вакальная музыка;
  • Святло і цемра;
  • Гук і цішыня;
  • Мужчынскае і жаночае;
  • Касмагонія і традыцыйная беларуская міфапаэтычная мадэль свету…

     

Запрашаем 24 студзеня ў 20:00 на ўнікальны музычна-светлавы перформанс “А ў полі, у полі ігрушка стаіць...” у межах выставы выцінанак Кацярыны Масэ.

Кошт: 20 рублёў.

Колькасць месцаў абмежаваная.

Узроставая катэгорыя: 16+

 

Тэлефон для даведак: +375 17363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Читать описание
Рекомендуем