Музычная праграма гурта “Сарматы” “Сармацкі рок” в городе Минск
Стоимость: 20.00 руб.
Описание
Вясна напоўніцу ўступае ў свае правы. Літаратурны музей прапануе сустрэць яе гучна і яскрава з крутой музыкай і ў непаўторнай атмасферы! Зробім гэта разам з народным фальклорным ансамблем “Сарматы”!
14 сакавіка запрашаем у музей на “Сармацкі рок”!
“Сарматы” адметныя багатым вакальна-інструментальным складнікам, яркімі канцэртнымі строямі і арыгінальным рокавым гучаннем. У фольк-рок апрацоўцы загучаць песні на словы беларускіх літаратараў: Рыгора Барадуліна, Алеся Пісьмянкова, Янкі Купалы, Уладзіслава Сыракомлі, Паўлюка Труса, а таксама беларускія народныя песні Усё гэта і ёсць – сармацкі рок! Будзе і класіка: творы з Полацкага сшытка і італьянскія мелодыі XVI стагоддзя кампазітара Джакама Гастольдзі.
Шчыра запрашаем акунуцца ў музычную плынь розных эпох!
Пачатак: 17:00.
Кошт білетаў: 20 рублёў.
Узроставая катэгорыя: 12+.
Тэлефон для даведак: +375 17363 56 21.
Адрас: вул. М.Багдановіча, 13.
Читать описание
Рекомендуем