Музычна-казачны вечар Алеся Камоцкага “Лета пакуль” в городе Минск
27 жніўня а 19-й гадзіне Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае вас на музычна-казачны вечар Алеся Камоцкага.
Што можа быць больш шчымлівым, чым восень, дык гэта прадчуванне восені, калі вока толькі пачынае выхопліваць у прасторы знакі прошласці. Пажаўцелы лісток, саспелы яблык, вячэрні змрок, які гусцее раней, чым звычайна. Момант, калі хочацца ўзмахнуць рукой і з сумам прамовіць: “Лета, пакуль…”.
Але азірнешся навокал і пабачыш няспешных мінакоў у лёгкіх строях, удыхнеш прагрэтае паветра, поўнае водараў далёкай навальніцы, гранне вулічных музыкаў на беразе Свіслачы і радасна прамовіш: “Пакуль лета!”.
То можа не трэба нічога ўскладняць, а проста слухаць песні і мудрыя казкі? Запрашаем вас на выступленне паэта і філосафа, сівой легенды беларускай бардаўскай песні – Алеся Камоцкага.
Падорым сабе кавалачак прыгажосці сыходзячага лета.
Уваходны квіток – 10 рублёў.
Адрас: г. Мінск, вул.М.Багдановіча, 7а.