Літаратурна-музычная імпрэза “Рамантыка зімовага вечара”
Описание

31 студзеня а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца выступленне ансамбля салістаў “Класік-авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай з праграмай “Рамантыка зімовага вечара”.

У выкананні салістаў ансамбля, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Максіма Юргілевіча (габой), Вікторыі Янушкевіч (флейта), Кірыла Целяпнёва (кларнет), Марыі Доўжык (скрыпка, вакал), Караліны Дыба (скрыпка), Алесі Носавай (скрыпка, вакал) прагучаць наступныя  творы:

Алесандра Марчэла. Адажыа для габоя і струнных;

Людвіг ван Бетховен. Трыа для флейты, габоя і кларнета;

Эжэн Ізаі. Саната для скрыпкі сола №3 “Балада”;

Роберт Мучынскі. Дуэт для флейты і кларнета;

Альфрэд Шнітке  “Казка падарожжаў”;

Аляксей Туранкоў “Мелодыя”;

Грыгараш Дзініку. Хора стаката;

Міхаіл Глінка. Раманс “Не спакушай”;

Елізавета Шашына. Раманс “Выходжу адзін я на дарогу”;

Малкальм Арнальд. Дывертысмент для флейты, габоя, кларнета;

Галіна Гарэлава. Вальс.

Фартэпіяна, вядоўца, дырыжор – Людміла Каліноўская.

Акрамя таго, вас чакае выдатная беларуская паэзія XX стагоддзя і літаратурныя партрэты яе стваральнікаў ад загадчыка музея Міхала Бараноўскага.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на музейных старонках у сацыяльных сетках і па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61.

Читать описание
Рекомендуем