Музычна-паэтычная дзея «Нельга забыць, альбо Леаніды не вернуцца да зямлі…» в городе Минск

Описание

28 лютага 2025 года а 19-й гадзіне Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на музычна-паэтычную дзею «Нельга забыць, альбо Леаніды не вернуцца да зямлі…».

«Нельга забыць…» – раман беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча пра сапраўднае і вялікае каханне двух людзей, якое вярнула іх да жыцця. Раман прасякнуты паэтычнымі вобразамі – вершы, якія сустракаюцца ў кнізе, гэта творы галоўнага героя. Ён – 30-гадовы беларускі паэт, які калісьці адчуў горыч страты, таму ўсё напісана на нерве, трагічна і ўзнёсла.

Падчас музычна-паэтычнай дзеі «Нельга забыць, альбо Леаніды не вернуцца да зямлі…» вершы Уладзіміра Караткевіча, пабудаваныя ў асобную гісторыю, прагучаць у выкананні Міхаіла Бараноўскага.

Уваходны квіток – 20 рублёў.

Даведкі па тэл.: +375 29 101 71 47 , +375 17 363 07 61.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

Читать описание
Рекомендуем