Музычная праграма “Вясновыя кветкі Тэлемаха” в городе Минск

Описание

Антоні Эдвард Адынец – сябар і таварыш падарожжаў Адама Міцкевіча, паэт, перакладчык і мемуарыст. Сёлета ў календары літаратурных юбілеяў – 220-годдзе з дня яго нараджэння.

Антоні Адынец з маленства выяўляў талент да паэтычнага слова, і таму яго лёс папросту не мог абмінуць сузор’я філаматаў і філарэтаў. Міцкевіч, Зан, Чачот, Корсак, Ходзька, Славацкі – кола, з якім непарушна звязанае і імя таварыскага, добразычлівага і дасціпнага Адынца. Яшчэ ў часы вучобы сябры называлі яго Тэлемахам – персанажам грэчаскай міфалогіі.

Хоць паэзія А.Адынца выглядае сціплейшай за геніяльныя творы Міцкевіча, яго “Успаміны пра мінулае” з’яўляюцца найкаштоўнейшай першакрыніцай фактаў пра Барунскую школу, філамацкае ўніверсітэцкае асяроддзе, а “Лісты з падарожжа” – яркімі і захапляльнымі вандроўнымі нататкамі.

На словы Антонія Адынца напісаў цэлы шэраг твораў Станіслаў Манюшка. Многія з іх прагучаць падчас канцэрта ў беларускім перакладзе ўпершыню.

Музычнай праграмай, якая адбудзецца 6 сакавіка, напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, Літаратурны музей будзе сустракаць вясну і віншаваць цудоўных дам. Музыканты падрыхтавалі для слухачоў і цэлую галерэю жаночых вобразаў, якія будуць дапоўненыя вершамі і ўспамінамі сёлетняга юбіляра.

У праграме прагучаць творы Станіслава Манюшкі, Марыі Шыманоўскай, Фрэдэрыка Шапэна, Міхала Клеафаса Агінскага, Міхала Ельскага.

Выступоўцы:
Святлена Немагай – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры мастацкай творчасці і прадзюсарства Інстытута сучасных ведаў (фартэпіяна, канферанс);
Галіна Сакольнік – лаўрэат міжнародных конкурсаў, салістка Белдзяржфілармоніі (меца-сапрана);
Аляксей Загорскі – лаўрэат міжнароднага конкурсу (скрыпка).

6 сакавіка, 18.30

Кошт білетаў: 15 рублёў.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор