Музычная праграма Аляксея Жбанава «Едзе ж міленькі Адам» в городе Минск
Напярэдадні Калядаў, 24 снежня 1798-га, у Завоссі на Наваградчыне нарадзіўся геніяльны творца Адам Міцкевіч. У дзень яго народзінаў запрашаем у Літаратурны на музычную праграму барда, паэта і перакладчыка Аляксея Жбанава.
“Едзе ж міленькі Адам,” – гэтымі словамі вітаў Міцкевіча ў вершы сябар дзяцінства і студэнцтва Ян Чачот. Разам абодва паэты былі і ўдзельнікамі студэнцкіх таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Менавіта гэтаму творчаму асяроддзю і будзе прысвечаная святочная праграма.
Традыцыі беларускага студэнцтва, узнаўленне ідэалаў і каштоўнасцяў выбітных прадстаўнікоў беларускай шляхты ХІХ ст. Фальклор часоў студэнцтва, вершы, паданні і быліцы. Гісторыя кахання і растання, вандраванняў і здзяйсненняў. Тут паэзія Адынца, Міцкевіча, Чачота, гісторыі Зана і Дамейкі і яшчэ некалькіх дзесяткаў выбітных творцаў. Усё гэта ў спляценні музыкі вершаў і найцікавейшых расповядаў.
Час: 24 снежня, 18:30.
Кошт: 10 рублёў.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.
Шчыра запрашаем!