Ноч музеяў: Зорны час в городе Минск
Ноч музеяў – ці не самая яркая падзея ў культурным жыцці краіны ў маі.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча традыцыйна далучаецца да свята і прапануе наведвальнікам разам прабавіць вечар, ноч і як яно там пойдзе далей.
“Зорны час” – менавіта касмічная тэматыка будзе лейтматывам мерапрыемства. Звяртаем вашу ўвагу, што пачнецца ўсё з дзіцячай праграмы а 17-й гадзіне.
Для самых маленькіх – спектакль Таццяны Крыцкай “Палахлівае мышаня” і інтэрактыўная праграма пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой – “Касмічныя прыгоды Вухуціка”.
Можна паўдзельнічаць у майстар-класах па візуальнай паэзіі, выканаць творчыя заданні на развіццё фантазіі, паслухаць пра вершы, якія ляталі ў космас.
А 19-й гадзіне распачынаецца асноўная праграма:
- музычныя выступленні фолк-праекта “BRAMA MORA” і Ільі Шынкарэнкі;
- модны паказ брэнда “TIKOTA UNIQUE” і яго стваральніцы КацярынытБезрукавай;
- інтэлектуальныя забаўкі – квіз “Дакрануцца да зор” і квэст “Выканаць немагчыма”;
- монаспектакль Аляксея Кулакова “Гражданин Луны” і ценевы тэатр «Зорны ровар» ад музейных супрацоўнікаў (паводле твораў Пятра Васючэнкі);
- лекцыя астрафізіка Аляксандра Мурашкі і стварэнне задыякальнага модуля з Марыяй Бугаёвай;
- курс “літаратурнай касмаграфіі” ад Міхала Бараноўскага па пошуку сваіх зорак, каб было што пачытаць, калі вырашыце здзейсніць міжзорнае падарожжа.
І гэта яшчэ не ўсё!.. Паехалі!
Уваходны квіток – 20 рублёў і 15 рублёў для дзяцей (да трох гадоў - бясплатна)
Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.