Тыдзень моды і сучаснага мастацтва - Fashion Art Week в городе Минск
“Тыдзень моды і сучаснага мастацтва ў Беларусі – Belarus Fashion Art Week” — гэта юбілейны 10-ы сезон аўтарскіх модных і культурных мерапрыемстваў.
Тэма моднай падзеi: “Натхненне”.
Дрэс-код: Black Tie.
Акунiцеся ў свет, дзе мода і выяўленчае мастацтва зліваюцца разам і праз сваё узаемадзеянне натхняюць удзельнікаў і гледачоў мерапрыемства на новыя творчыя адкрыцці. Гэта свет, дзе стыль і самавыяўленне адыгрываюць важную ролю, калабарацыя моды і сучаснага мастацтва спараджае новыя ідэі, трэнды і магчымасці. Натхненне становіцца канстантай, дазваляючай мастацтву пранікаць у наша паўсядзённае жыццё, а модзе знаходзіць новыя спосабы выражэння і сэнсу. У такім спалучэнні кожны бок знаходзіць сваю ўнікальную мову, узбагачаючы адзін аднаго і нашу культуру ў цэлым.
“Тыдзень моды і сучаснага мастацтва ў Беларусі – Belarus Fashion Art Week” — ўнікальная пляцоўка для сустрэчы таленавітых дызайнераў, мастакоў, дзеячаў мастацтва, а таксама аматараў моды і прыгажосці.
У праграме:
- дэманстрацыя калекцый адзення дызайнераў і брэндаў;
- выстава твораў выяўленчага мастацтва.
Аўтар праекта: Кампанія OYI Limited
Арганізатар мерапрыемства: Дзяржаўная установа “Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы”.