Ноч музеяў. Ад класікі да мадэрна в городе Минск
Быць можа пуціна жыцьця
Лягла пярсьцёнкам, друг…
М.Багдановіч
Пра тое, што ўсё паўтараецца казалася і пісалася неаднойчы. Гэтую думку мы можам знайсці, напрыклад, у Святым Пісанні і вершах Максіма Багдановіча. Чалавек не можа не рухацца, не шукаць новага, такая ў яго прырода, але незаўважна для сябе ён часта пражывае наноў добра забытае старое. Так і жывем – у вечным вяртанні.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча прапануе сваім наведвальнікам разам глянуць на мінулае і параўнаць з сучаснасцю, пагуляцца з класічнымі і мадэрновымі формамі, узгадаць старое і даведацца пра нешта новае!
Вас чакаюць:
- Выступленне ансамбля салістаў “Класік-авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай vs Песні на словы беларускіх паэтаў;
- Мадэрновы спектакль ад студэнтаў БДУКіМ vs Традыцыйны лялечны спектакль “Батлейка”;
- Квіз па жыцці і творчасці Максіма Багдановіча vs Моўныя рэбусы;
- Салонная гульня “Флірт-залёты” vs Хуткія літаратурныя знаёмствы;
- Малыя скульптурныя формы з Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь vs Майстар-клас па вырабу медаля Максім Багдановіч;
- Сучасная анімацыя vs Беларускія дыяфільмы пачатку 1990-х гадоў;
- Навуковыя апрацоўка старых дакументаў vs Пошук звестак пра родных у Інтэрнэце;
- Custom адзення ад Святланы Верабей vs Квэст па вопратцы XIX стагоддзя;
- Гісторыі з куфэрка бабы Рузаліі Асьмак vs Метафарычныя карты.
Бо,
…Што было, тое і будзе; што рабілася,
тое й рабіцьмецца, і нічога новага
пад сонцам няма…
Час: 18.05.2024 з 19:00 да 2:00.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а