Страла (12+)
Описание

У фільме распавядаецца аб народным калектыве «Стаўбунскія вячоркі», які збірае і захоўвае песенныя традыцыі і абрады свайго рэгіёна Беларусі. Тры галоўныя гераіні фільма спяваюць у гэтым калектыве. Адзін раз у год іх спевы маюць сакральны сэнс – на саракавы дзень пасля Вялікадня яны праводзяць даўні абрад «Страла», які аберагае жыхароў вёскі.

 

7 кастрычніка ў кінатэатры “Піянер” адбудзецца сустрэча з рэжысёрам Галінай Адамовіч і творчай групай фільма.

 

Читать описание
Рекомендуем