Гэта цудоўнае жыццё в городе Могилёв
Гэта цудоўнае жыццё
16+
Тэатр... Такое кароткае і такое ўсёабдымнае слова.
Што тэатр значыць для гледачоў і для тых, хто выходзіць на сцэну?
Двое немаладых і некалі вядомых акцёраў — муж і жонка Джордж і Шарлота Хэй — жывуць і дыхаюць сваім тэатрам у маленькім захалусным гарадку Буфала...
І раптам да іх прыязджае вядомы галівудскі рэжысёр, які здольны вярнуць іх з небыцця на вяршыню кінаалімпу! Але шэраг жыццёвых выклікаў: здрада, знаёмства з жаніхом дачкі, няспынная варожасць з цешчай – бураць іх грандыёзныя планы.
Спектакль «Гэта цудоўнае жыццё» паводле іскрыстай камедыі вядомага драматурга Кена Людвіга «Месяц над Буфала» ў пастаноўцы заслужанага артыста Расіі Андрэя Завадзюка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы!