Магіла льва в городе Могилёв

Описание

Хто мы і куды зараз ідзем? Ці ведаем, ці памятаем гісторыю сваёй зямлі? Каб адказаць на гэтыя пытанні, трэба вярнуцца да сваіх каранёў, звярнуцца да гісторый з жыцця нашых продкаў: іх кемкасць захавала дзеля нас шмат дзіўных весцяў. Адна з іх – паданне пра легендарнага асілка Машэку, якога здрада ператварыла ў раз’юшанага ў адносінах да нясправядлівасці льва.

Пасля смерці Машэкі, яго высокую магілу ў народзе назвалі “Магілай льва”. А потым на гэтым месцы вырас горад, які зараз носіць назву Магілёў.

Рэжысёр-пастаноўшчык: Марыя Гуцава

Мастак-пастаноўшчык: Віталій Шухман

Спектакль ідзе на беларускай мове.

У спектаклі занятыя: Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Мікалай Сцешыц, Кацярына Жылінская, Максім Кошалеў, Паліна Лаўрова, Валерыя Вырвіч.

Вялікая падзяка калектыву тэатра і ўсім, хто датычны да стварэння і паказу спектакля. Асабістае дзякуй Максіму Кошалеву за музычнае афармленне, Ігару Багамазаву за працу над лялькамі і мастаку па святле Сямёну Давыдзенка.

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор