Лекцыя-прэзентацыя «(Ня)бачная Беларусь» в городе Орша
Доўгачаканая навінка на беларускай мове «(Ня)бачная Беларусь», Пісьменнікі Шуфлядкі.
18 красавіка ў 17:00 SKYLINE Cinema ТРЦ Galilleo ператворыцца ў свет беларускіх легенд, духаў і старажытных паданняў.
Гэткiх сцежак няма нi на воднай мапе. Дзевяць апавяданняў — дзевяць маршрутаў па нябачнай старонцы Беларусі, ад ціхіх Браслаўскіх азёраў да старажытных вуліц Гродна, ад змрочных лясоў і паўзруйнаваных палацаў да ўтульных гарадскіх корчмаў. Героі — траўнікі і ведзьмакі, дабрахожыя і летавіцы, русалкі і ваўкалакі, а таксама звычайныя людзі - правядуць вас па містычнай Беларусі, дзе шэпт лясоў і рэха гарадоў нараджаюць новыя легенды.
Літаратурная супольнасць «Шуфлядка пісьменніка», пры падтрымцы выдавецтва OZ.BY, 21 век запрашае вас на вечар, дзе ажыве містычны бок нашай краіны.
Праграма падарожжа?
• Пагружэнне ў атмасферу міфаў і фальклору;
• Знаёмства з аўтарамі зборніка «(Ня)бачная Беларусь»;
• Ігрыстае і ўтульны вечар у кінатэатры.Для аматараў міфаў і легенд будзе арганізаваны выязны гандаль ад OZ.BY, дзе можна будзе набыць зборнік.
Лектары: Ануша Захарэвіч, Анастасія Гарашук, АлегСавошчык, Алена Мароз, Вольга Лялюга, ДыянаНіксан, Ганна Аскельд, Яніна Корбут, Анастасія Івалга.
Партнёр падарожжа: 21 век — гэта гісторыя, якая ажыве тут і цяпер.
Таймінг вечара: • 17:00 – 17:30 збор гасцей
• 17:30 – 19:00 лекцыя і падарожжа па містычных мясцінах Беларусі
• 19:00 – 19:10 перапынак
• 19:10 – 20:10 аўтограф-сесія з аўтарамі
Ці гатовыя вы ступіць на першую сцежку? Чакаем вас у SKYLINE Cinema!