«Беласнежка і сем гномаў» в городе Пинск
Браты Грым БЕЛАСНЕЖКА і СЕМ ГНОМАЎ Чароўная казка
Пастаноўка Ульяны Ацясавай Сцэнаграфія Святланы Макаранка Касцюмы Наталлі Сарычавай Музыка і музычнае афармленне Міхаіла Рудака Пластыка і харэаграфія Дзіяны Юрчанка Аўтар п’есы і тэкстаў песень Алесь Замкоўскі Памочнік рэжысёра Кацярына Мураўёва Выдадзеная ў 1812 годзе братамі Якабам і Вільгельмам Грымамі, казка “Беласнежка” мае мноства варыянтаў.
Тэатр імя Якуба Коласа прапануе юным гледачам сваю чароўную гісторыю.
Прынцэса-сірата Беласнежка вырасла і стала добрай, клапатлівай дзяўчынай, чым вельмі не задаволеная яе мачаха-каралева.
Яна хоча быць адзінай кіраўніцай навакольных прастораў. Але Прынц, якога каралева ўзяла ў палон, не расказвае, як атрымаць прыхільнасць, павагу жывёл і раслін. А тут яшчэ і чароўнае люстэрка пастаянна нагадвае, што Беласнежка стала самай прыгожай на свеце. Каралева загадвае знішчыць падчарку. Але ў яе атрымліваецца схавацца ў доміку лясных жыхароў – братоў-гномаў.
Калі хочаце даведацца, хто і як выратуе Беласнежку ад пераследу злой мачахі-каралевы – прыходзьце ў тэатр імя Якуба Коласа на дзіцячы спектакль. Скажам па сакрэце, што дабро ў любым выпадку пераможа зло, а ў сэрцах запануюць пачуцці сяброўства і любові.
Пасля кожнага паказу юных гледачоў і іх бацькоў чакае навагодняе прадстаўленне каля ёлкі!