Тэсты для дарослых в городе Пинск
Аўтар – Міра Гаўран
Жанр – камедыя
Рэжысёр-пастаноўшчык – Святлана Навуменка
Пераклад і музычнае афармленне – Святлана Навуменка
Сцэнограф і мастак па касцюмах – Юрый Саламонаў
Харэограф – Дзіяна Юрчанка
Мастак па святле – Сямён Давыдзенка
Працягласць – 1 г. 40 хв. без антракту
Прэм’ера – 13 кастрычніка 2022 г.
Новая пастаноўка Святланы Навуменка “Тэсты для дарослых” паводле п'есы добра вядомага ва ўсім свеце харвацкага драматурга Міра Гаўрана “Не да смеху” прапануе іранічную і адкрытую размову на класічную тэму – як захаваць каханне і павагу ў сям'і.
Падчас спектакля глядач стане саўдзельнікам працэсу першаснай тэрапіі, пройдзе папулярныя псіхалагічныя тэсты і адчуе сябе часткай гэтай парадаксальнай гісторыі.
“Тэсты для дарослых” – тэрыторыя, дзе і акцёры і гледачы змогуць не баяцца быць сапраўднымі, не заганяць сябе ў рамкі, а ў агульным патоку энергіі пражываць пачуцці, што ўзнікаюць у моманце, тут і зараз.
Калі вы гатовы да нечаканых псіхалагічных адкрыццяў і да размовы з гумарам на сур'ёзную тэму адносін, прыходзьце і праходзьце “Тэсты для дарослых” у РТБД!
Ролі выконваюць:
Барыс – Андрэй Дабравольскі
Міа – Ганна Анісенка
Ніна – Наталля Халадовіч