Канцэрт ансамбля "Харошкі" в городе Речица

Стоимость: 35.00 руб.
Описание

Шаноўныя сябры! Беларускі дзяржаўны акадэмічны ансамбль «Харошкі» сардэчна запрашае вас убачыць тэатралізаваную праграму «Вясна» - прыгожую, эмацыйна багатую, напоўненую яркімі фарбамі і непаўторнымі лірычнымі вобразамі. Менавіта вясне - цудоўнай жыццесцвярджальнай пары года прысвечана канцэртная праграма Валянціны Гаявой, у якой мовай харэаграфіі яна па-майстэрску апявае абуджэнне жыцця. Праграма ўключае ў сябе поўныя прыгажосці і пяшчоты кампазіцыі «Вяснянкі», «Гуканне вясны», «Перапёлачка», а таксама цікавыя, дынамічныя нумары «Юр’еў конь», «Валачобнікі», «Вясновыя скокі» - трыумф жыцця, шчасця, кахання, адраджэння Зямлі. Расліны, птушкі, людзі славяць прыгажуню-вясну, адчуваюць ўнутраны ўздым, прыліў сіл і энергіі - гэта найлепшым чынам адлюстравана ў тэатралізаванай праграме «Вясна».

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор