БАГАЧ в городе Столин

Стоимость: 15.00 руб. -  40.00 руб.
Описание

«Будзь багаты, як восень!».

Запрашаем адзначыць разам галоўнае восеньскае свята беларусаў - БАГАЧ

На традыцыйнае свята ўраджаю, якое прыпадае на дзень восеньскага раўнадзенства.

Праграма 20 і 21 верасня: - рэканструкцыя абрада “Багач” сумесна з фальклёрна-этнаграфічным ансамблем “Неруш” пры ўніверсітэце БДУ.
Паварушымся па-беларуску  (навучым народным танцам падчас святочнай праграмы) - пачастуемся традыцыйнай кашай разам з зёлкавай гарбатай з мёдам - МК будзе па вырабу свечак з вашчыны. Таксама запрашаем на тэматычныя лакацыі, якіх у парку ўжо больш за 30.
Удзел уваходзіць у кошт квітка, папярэдні запіс не патрэбны.

Кошт квіткоў:
Дарослыя - 40 бел.рублёў;
Дзеці 7-17 гадоў - 15 бел.рублёў;
Зніжка 5 бел.рублёў усім дарослым(!) сябрам нашых сацсетак

Запрашаем на самае шчодрае, смачнае і багатае на ўражанні свята верасня!

Читать описание
Рекомендуем