ЖЫЦЦЁ ДАЕЦЦА ,КАБ ЖЫЦЦЁ ТВАРЫЦЬ в городе Витебск

Стоимость: 9.00 руб. -  18.00 руб.
Описание

Внутренний дворик филармонии
 

Да Дня ўсенародная памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
 

Вечар беларускай паэзіі і музыкі   

«ЖЫЦЦЁ ДАЕЦЦА, КАБ ЖЫЦЦЁ ТВАРЫЦЬ»

Лаўрэат міжнародных конкурсаў                           

АРКЕСТР БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЕНТАЎ

ВДМК ім. І.І. Салярцінскага   
 

Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Сяргей Цімашэнка

Мастацкае слова – Кацярына Дыбаль

Салісты: Кацярына Мельнікава (цымбалы)
Вера Галецкая (цымбалы)
Партыя фартэпіяна – Марына Папкова

У праграме: музыка І. Жыновіча, У. Кур'яна, Д. Смольскага, Г. Ермачэнкава,
вершы М. Танка, А. Вярцінскага, У. Караткевіча

У дзень усенароднай памяці мы ўспамінаем тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, тых, хто паклаў жыццё дзеля нашай будучыні, нашага дабрабыту. У гэты вечар мы збіраемся, каб аддаць даніну памяці гэтым людзям і сказаць: «Жыццё даецца, каб жыццё тварыць»!

У гэты вечар у дворыку філармоніі будуць гучаць праніклівыя вершы Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Вярцінскага ў выкананні Кацярыны Дыбаль, а акампанементам ім паслужыць музыка Іосіфа Жыновіча, Уладзіміра Кур'яна і Генадзя Ермачэнкава ў выкананні Аркестра беларускіх народных інструментаў ВДМК ім. І.І. Салярцінскага пад кіраўніцтвам Сяргей Цімашэнкі.

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор