Выбар (12+)
Описание

Аляксей Дудараў

Драма на 2-е дзеі

Прэм’ера – 3 кастрычніка 2023 года

На што вы гатовы, каб выратаваць жыццё іншага? А калі гэта блізкі вам чалавек? А калі невядомы хлопчык – і выбар трэба рабіць зараз, імгненна?

На вучэннях вадзіцель танка, радавы Мікалай Шабуня рэзка збочвае з дарогі, бо нечакана перад машынай невядома адкуль аказваецца хлопчык. Шабуня і яго таварышы – радавы Андрэй Крынкін і сяржант Сямён Дробаў – ляцяць з абрыву... Ігэта толькі пачатак спектакля.

Аляксей Дудараў, разам з ім пастановачная група і артысты спектакля, пачынаюць шукаць, усведамляць сапраўднае «я» герояў. Для гэтага «пракручваюць» стужку часу, вяртаюць іх не толькі ў асабістае мінулае, але і ў жывое жыццё, і ў мінулае нашай краіны. Вяртаюць, каб зразумець, ці быў высакародны ўчынак Шабуні гуманным подзвігам, ці можна параўнаць яго з патрыятычным гераізмам воінаў Вялікай Айчыннай вайны, беларускіх партызан, адказных перад сваімі бацькамі і дзецьмі... А можа, трэба было зрабіць больш рацыянальна, як лічыць Дробаў, і не прамяняць адно жыццё на тры? Кожны зможа адказаць сам пасля прагляду спектакля.

Рэжысёр Канстанцін Ганчароў лічыць, што драма «Выбар» распавядзе гледачам пра немагчымасць здзяйснення і прыняцця прамога зла, пра тое, што ў кожнага чалавека свой парог прыняцця вызначальнага рашэння.

У 1982 годзе за п’есу «Выбар» і зборнік прозы «Святая птушка» Аляксей Дудараў узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамолу Беларусі.

У спектаклі занятыя: Яўген Бераснеў / Уладзіслаў Жураўлёў (сяржант Сямён Дробаў), Ілля Блыкін / Дзмітрый Філімоненкаў (радавы Андрэй Крынкін), Аляксей Анісеня / Антон Бараноўскі (радавы Мікалай Шабуня), Пятро Ламан / Георгій Лойка, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (камандзір Курбатаў), Раман Волат (радавы Кашын), Таццяна Рогат / Дар’я Французава (Ірына), Анжаліка Баркоўская / Алена Шарэпчанка (Маці Дробава), Міхаіл Асанаў / Максім Ратомскі (Аляшкевіч), Вадзім Асвяцінскі / Дзмітрый Каваленка (Чалавек у чорным), Валянціна Багданава / Святлана Жукоўская (Доктар), Ульяна Ацясава / Святлана Сухадолава (Маці хлопчыка), Захар Бераснеў / Алік Ганчароў / Марк Скрыннікаў (Хлопчык).

Рэжысёр-пастаноўшчык Канстанцін Ганчароў

Мастак-пастаноўшчык Андрэй Жыгур

Музычнае афармленне Міхаіла Рудака

Пераклад тэстаў песень Алеся Замкоўскага

Асістэнт рэжысёра Святлана Дашкевіч Спектакль ідзе без антракту

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор