
ПРЫЙШЛА КАЛЯДА – АДЧЫНЯЙ ВАРАТА!
Вечар беларускага нацыянальнага мастацтва 6+
«ПРЫЙШЛА КАЛЯДА – АДЧЫНЯЙ ВАРАТА!»
Ансамбль танца, музыкі і песні «ТАЛАКА» Мастацкі кіраўнік –заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Мікалай ПАДАЛЯК
Ансамбль танца, музыкі і песні «ТАЛАКА» прапануе святочную праграму! У гонар Раства артысты падораць вам вечар беларускага нацыянальнага мастацтва «Прыйшла Каляда – адчыняй варата!».
Язычаскія абрады цесна сплятаюцца з хрысціянскімі традыцыямі, ярка і вобразна раскрываючы дух беларускага народу.
Цудоўныя касцюмы і дэкарацыі, народныя гульні і аўтарская музыка, навеяная фальклорнымі матывамі – на сцэне філармоніі разгорнецца сапраўднае зімовае свята.
Запрашаем, калі ласка!