Пёс Белага вострава
Описание

ПЁС БЕЛАГА ВОСТРАВА

Інтэрактыўная камедыя на 2-е дзеі

Малады акцёр Вілен занадта рана, з першай ролі, адчуў смак славы і глядацкай вядомасці. Як гэта кажуць «злавіў зорку», але не змог утрымацца на небе. Шлях да поспеху, прафесійнага росту, кахання нішчаць благія звычкі... І хто дапаможа, калі ў кожнага свае ўласныя праблемы?!.. Але выйсце ёсць – Белы востраў і ягоны жыхар, анёл-ахоўнік Пёс. Белы востраў – нязбыўная мара, дзе кожны знаходзіць сябе і мае шчасце казаць толькі праўду.

Інтэрактыўны спектакль дазволіць гледачам стаць непасрэднымі, актыўнымі ўдзельнікамі сцэнічнага дзеяння. Яны разам з Віленам пройдуць складаны тэатральны шлях, напоўнены гумарам, камічнымі сітуацыямі і арыгінальнымі сюжэтнымі паваротамі. Усе разам мы даведаемся, ці магчыма здабыць шчасце і наблізіцца да запаветнай мары.

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор