Фанцікі
Стоимость: 17.00 руб.
Описание

Рэй Куні

Камедыя на 2-е дзеі

па п’есе «Смешныя грошы»

Сціплы англійскі бухгалтар Генры Перкінс памылкова ў свой дзень нараджэння прыносіць дадому чамаданчык з каласальнай сумай грошай. Семсот трыццаць пяць тысяч фунтаў стэрлінгаў! Бедны клерк зусім шалее ад захаплення такім багаццем – і вырашае ўзяць рэванш за шэрае існаванне на адну зарплату, збегчы з жонкай на край свету, каб жыць выключна ў сваё задавальненне. Вось толькі калі так было, каб атрымлівалася тое, чаго нам хочацца? Перашкаджаюць сябры, паліцэйскія, таксіст і нават наёмны забойца. А прага грошай змяняе свядомасць – і героі грэбуюць каханнем, сяброўствам, гонарам і абавязкам. Як жа нованароджанаму багацею і ўсім навокал не аслепнуць ад «ззяння золата» і захаваць хаця б крыху сумлення?!

Рэй Куні - вядомы брытанскі драматург і актор. Аўтар больш за 20 п'ес, многія з якіх шырока ідуць у тэатрах усяго свету. У 1983 годзе Куні заснаваў у Лондане свой Тэатр камедыі і стаў яго мастацкім кіраўніком. Менавіта тут пастаўленыя яго п'есы «Смешныя грошы», «№13», «Гульня жарсці», «Рабаванне», «Калі мы жанатыя», «Глядзі, як яны бягуць». Камедыя была і застаецца жанрам, прывабным для гледача, таму нястачы ва ўвазе публікі ў тэатра не было.

Новы спектакль «Фанцікі» – праз феерверк абсурдна смешных сітуацый – пакажа, куды прыйдуць тыя, хто хоча атрымаць усё і адразу, без асаблівых намаганняў.

Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Андрэя Жыгура. Музычнае афармленне Міхаіла Рудака.

Пераклад п’есы на беларускую мову ажыццявіў Міхась Мірановіч.

Асістэнт рэжысёра Святлана Дашкевіч.

У спектаклі занятыя: Яўген Бераснеў / Цімур Жусупаў (Генры Перкінс), Ульяна Ацясава / Паліна Крашэўская (Джэйн Перкінс), Антон Бараноўскі / Дзмітрый Каваленка (Віктар Джонсан), Таццяна Рогат / Вікторыя Шамардзіна (Бэці Джонсан), Герман Дымарэцкі / Юрась Цвірка (Біл), Уладзіслаў Жураўлёў / Максім Ратомскі (Дэвенпорт), Аляксей Анісеня / Ілля Блыкін (Слэйтан).

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор