КУПАЛАЎСКIЯ спектаклi на беларускай мове
Вечар
Васіль, Ганна і Мікіта дажываюць свой век у забытай вёсачцы і ўжо нават не могуць дакладна падлічыць, колькі ім год. Але і ў семдзесят, і ў сто яшчэ хочацца спяваць і танчыць, браць шлюб з каханай жанчынай, бачыць у сне чыстае неба з жаўрукамі і верыць у штосьці шчырае паміж людзьмі. Гэты спектакль – падзяка за магчымасць жыць, адчуваць дабрыню і цяпло свету, нараджаць дзяцей, расціць хлеб і глядзець на сонца. Філасофскі роздум пра тое, як да апошняй хвіліны свайго жыцця заставацца чалавекам.
Жаніцьба
У горадзе, да краёў запоўненым ільдом, ад дзікага холаду знікла каханне. А тым часам маладая дзяўчына марыць аб ім, яна хоча выйсці замуж, ёй тэрмінова патрэбен жаніх. Здаецца, што менавіта гэта напоўніць жыццё новым сэнсам і яркімі фарбамі.
Кожны герой спектакля знаходзіцца на сваёй уласнай планеце: фінансаў, будаўніцтва, вышэйшага саслоўя, замежных моў... Толькі ніхто з іх не задумваецца пра сапраўдныя пачуцці і каханне.
Яшчэ адной важнай тэмай з'яўляецца ўплыў нашага асяроддзя на думку і фарміраванне асобы. Каб палегчыць рашэнне сур'ёзных пытанняў, мы прапануем часцей прыслухоўвацца да свайго сэрца і інтуіцыі.
У спектаклі раскрываецца здольнасць рабіць іншы выбар, не задумваючыся пра наступствы.
Рэжысёр Данііл Філіповіч у чарговы раз спрабуе ў класічным тэксце выявіць новыя сучасныя сэнсы і гучанні, ператвараючы зусім простую гісторыю ў драматычны сюжэт, які паварочваецца трагедыяй для ўсіх герояў п'есы.
Чорная панна Нясвіжа
Вось ужо чатыры стагоддзі ў Нясвіжскімзамку з’яўляецца прывід маладой жанчыны. Па легендзегэта блукае пакутлівая душа недарэчна загубленайкаханай караля Жыгімонта– Барбары Радзівіл. Відовішчны і пачуццёвы спектакль сцвярджае, што галоўнае ў жыцці – захаваць здольнасць да вялікіх пачуццяў і вялікіх учынкаў.