Национальный Центр Современных Искусств

(нет оценок)
ул. Некрасова, 3+375 17 280-99-09+375 17 292-93-36

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (НЦСМ) быў створаны шляхам зліцця дзяржаўнай установы культуры «Творчыя Майстэрні «Цэнтр Сучасных Мастацтваў» (2011–2015) і дзяржаўнай установы «Музей сучаснага выяўленчага мастацтва» (1998–2015).

 

НЦСМ мае статус шматфункцыянальнай структуры, задача якой – весці актыўную дзейнасць, накіраваную на развіццё і папулярызацыю айчыннага сучаснага мастацтва, яго інтэграцыю ў сусветны мастацкі кантэкст, комплекснае развіццё і прасоўванне эксперыментальных накірункаў у розных відах мастацтва (выяўленчым, тэатральным, музычным, дызайне, кампутарнай графіцы і г.д.), знаёмства гледача з замежнымі ўзорамі сучаснага мастацтва.

 

Музей сучаснага выяўленчага мастацтва з 2010 года правёў некалькі буйных міжнародных акцый – арганізаваў выстаўку маладых беларускіх мастакоў «БелАРТ.By» у рамках Года культуры Рэспублікі Беларусь у Маскве (сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў, 2010), нацыянальны павільён Рэспублікі Беларусь на 54-й Венецыянскай біенале сучаснага мастацтва (сумесна з Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў, 2011), спецыяльныя праекты на 4-й (2011) і 5-й (2013) Маскоўскіх біенале сучаснага мастацтва.

 

Творчыя Майстэрні «Цэнтр Сучасных Мастацтваў» у 2012 г. арганізавалі і правялі «Першую трыенале сучаснага мастацтва». У 2014 годзе сумесна с Музеем сучаснага выяўленчага мастацтва Цэнтрам была рэалізавана Рэспубліканская выстаўка сучаснага выяўленчага мастацтва «Avant-gARte: ад квадрата да аб’ектa» у рамках Чэмпіянату свету па хакею. За актыўную дзейнасць і правядзенне выстаўкі «Avant-gARte: ад квадрата да аб’ектa» калектыў Цэнтра стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам мастацтва і культуры 2014 года.

 

Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь ажыццёўлены спецыяльны праект на 56 Венецыянскай біенале (2015), Рэспубліканская выстаўка сучаснага мастацтва «Вяртанне вобраза. Да 130-годдзя Марка Шагала» (2017).

 

На сённяшні дзень асноўнымі накірункамі дзейнасці НЦСМ з’яўляюцца: правядзенне выставак і выставачных праектаў; культурна-асветніцкая работа; навукова-даследчая і інфармацыйная дзейнасць; музейная работа - фарміраванне калекцыі сучаснага беларускага і замежнага мастацтваў; міжнароднае супрацоўніцтва.

Читать описание