Государственный музей истории белорусской литературы

Расписание

вс15дек.
Наведванне пастаяннай і часовых экспазіцый
Наведванне пастаяннай экспазіцыі

Описание

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры – гэта адзін з буйнейшых літаратурных музеяў нашай краіны і адзіны літаратурны музей, які займаецца дакументаваннем літаратурнага працэсу на Беларусі ў шырокім гістарычным кантэксце: ад часоў узнікнення пісьменства да сённяшніх дзён.

 

Заснаваны 6 лістапада 1987 года па загадзе Міністэрства культуры БССР. Музей размясціўся ў некалькіх будынках Траецкага прадмесця ў Мінску, плошчы якіх падчас правядзення рамонту былі прыстасаваны пад музейныя памяшканні. Для наведвальнікаў музей быў адкрыты ў 1991 годзе.

 

Фонды Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і яго філіялаў уяўляюць сабой унікальны збор музейных прадметаў, звязаных з гісторыяй беларускай літаратуры, і налічваюць звыш 108 тысяч адзінак захоўвання.

 

У яго складзе рарытэтныя выданні старадрукаваных помнікаў XVII – XVIII стст., рукапісы, дакументы, фатаграфіі і асабістыя рэчы беларускіх пісьменнікаў ХІХ – ХХ стст., кнігі з аўтографамі, рэдкія адзінкі іканаграфіі і ілюстрацыі вядомых мастакоў Беларусі да твораў беларускай літаратуры. Асобная частка – матэрыялы, звязаныя з жыццём і творчасцю М.Багдановіча і П.Броўкі.

 

Сёння ўсклад музея ўваходзяць 9 філіялаў:

- Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а);

- Беларуская хатка (г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19);

- Фальварак Ракуцёўшчына (Мінская вобл., Маладзечанскі р-н, в.Ракуцёўшчына).

- Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30);

- Хата-музей Петруся Броўкі (Віцебская вобл., Ушацкі р-н, в.Пуцілкавічы);

- Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны” (Гродзенская вобл., Смаргонскі р-н, а.г. Кушляны);

- Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе” (Брэсцкая вобл., Баранавіцкі р-н, в.Завоссе);

- Музей-дача Васіля Быкава (Мінская вобл., Мінскі р-н, а.г. Ждановічы);

- Літаратурны музей Кузьмы Чорнага (Мінская вобл., Капыльскі р-н, в.Цімкавічы);

 

 

Адрас: 220029, г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13 (Траецкае прадмесце)

E-mail: info@bellitmuseum.by

 

+375 17 374-72-61 (прыёмная),

+375 17 363-56-21 (запіс на экскурсіі)

 

Аўторак – нядзеля з 10:00 да 19:00,

панядзелак – выхадны дзень

Читать описание
Адрес: 220029, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13

Музеи Минска

Отзывы
Вы можете оставить первый отзыв