Свята традыцыйнага беларускага адзення в городе Минск
Цяга да нацыянальнага мінулага – гэта ўдзячная павага нашым продкам, напамін іх нашчадкам аб адвечных традыцыях🙏🏻
📣Прыйшоў час дастаць цікавыя рэчы з бабулінай скрыні і завітаць да нас у госці ❤️
🌼Запрашаем прыходзіць у беларускіх строях! Паміж такімі гасцямі правядзем конкурс і абярэм таго, чый строй больш за ўсё адпавядае канонам.
❗️Таксама раім наведаць выству аўтэнтычных ручнікоў, якія былі сабраны па ўсёй Беларусі і з любоўю, і пяшчотай захаваны да нашых часоў (будынак Пушчы).
❗️Падчас святочнай праграмы адбудзецца дэфіле народных строяў, дзе мы прадставім характэрнае адзенне з розных рэгіёнаў, дзе можна будзе даведацца аб іх лакальных адметнасцях.
🎶Выступ музык
🌸Напамін пра кошт уваходных квіткоў:
✔️45 бел. рублёў- дарослыя,
✔️40 бел. рублёў - сябры-падпісчыкі,
✔️25 бел. рублёў - дзеці ад 7 да 17,
✔️дзецям да 7 бясплатна.
✔️15 бел. рублёў дзецям са шматдзетных сем’яў пры наяўнасці пасведчання
Чакаем 💝