Мастацкае мерапрыемства “Васільковы пленэр”
Описание

Штогод у межах традыцыйнага творчага праекта “Быкаўскія дні”, з 19 па 22 чэрвеня, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ўшаноўвае памяць народнага пісьменніка Беларусі Васіля Уладзіміравіча Быкава. У гэтыя дні ў філіяле “Музей-дача Васіля Быкава” праводзяцца тэматычныя мерапрыемствы, у тым ліку ў фармаце мастацкіх пленэраў.

Сёлета падчас “Быкаўскіх дзён”, 21 і 22 чэрвеня, у Музеі-дачы пісьменніка адбудзецца мастацкае мерапрыемства “Васільковы пленэр” па роспісе сумак-шопераў у стылі беларускай маляванкі. Тэматыка пленэру – адлюстраванне вобразаў Васіля Быкава праз наіўнае (інсітнае) мастацтва.

Рады запрасіць дарослых і дзяцей на гэты чароўны занятак, які правядзе старшы навуковы супрацоўнік музея, куратар Музея-дачы Васіля Быкава, мастачка Ірына Князева.

Занятак будзе праходзіць на свежым паветры, у двары быкаўскага лецішча, пад шатамі славутых “быкаўскіх” бяроз.

Кошт удзелу – 20 рублёў (уваходзіць экскурсія, практычны лекторый, майстар-клас, шопер, фарбы і іншыя матэрыялы). Уласнаручна распісаныя баваўняныя шоперы з выявай шаноўнага Васіля Быкава ўдзельнікі “васільковага” пленэру пакідаюць сабе.

Сябры, колькасць месцаў абмежаваная, таму раім не марудзіць з запісам!

Запіс вядзецца па тэл. +375 29 811 21 95, +375 17 363 94 65, +375 17 395 44 47, а таксама праз асабістыя паведамленні ў нашы сацсеткі.

Адрас: Мінскі раён, а/г Ждановічы-6, вул. Дачная, 62.

Праезд: ад станцыі метро “Пушкінская” да прыпынку “Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы”:

  • аўтобус № 219 (11:46, 12:51, 14:47, 16:43; субота – нядзеля: 12:51, 16:43)
  • аўтобус № 419 (13:50, 15:22)
  • маршрутка № 1419 (11:05, 13:35, 14:45, 15:35, 16:35)
Читать описание
Рекомендуем