Музычна-паэтычная імпрэза “Унікальныя творы камернай музыкі” в городе Минск
Описание
Музычна-паэтычныя сустрэчы ў музеі зорнага паэта працягваюцца! Гэтым разам 15 лютага а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца імпрэза “Унікальныя творы камернай музыкі” з удзелам салістаў ансамбля “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.
У праграме прагучаць творы сусветна вядомых кампазітараў:
- С. Пракоф’еў. Саната для двух скрыпак да мажор у выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Марыі Доўжык і Караліны Дыба.
- Дж. Меноці. Трыа для скрыпкі, кларнета і фартэпіяна ў выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Ліяны Іофе, Кірыла Целяпнёва і Веранікі Кунічкінай.
- Э. Шульгаф. Канцэрціна для флейты, альта і кантрабаса ў выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Вікторыі Янушкевіч, Канстанціна Дарашэнкі, Кірыла Валюкевіча.
- Р. Свірыдаў. Трыа ля мінор для фартэпіяна, скрыпкі і віяланчэлі ў выкананні лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Веранікі Кунічкінай, Алесі Носавай, Юліі Ражкоўскай.
Вядучая і дырыжор – мастацкі кіраўнік ансамбля “Класік-Авангард” Людміла Каліноўская.
Цягам музычнай імпрэзы таксама будуць гучаць вершы беларускіх паэтаў.
Запрашаем усіх аматараў музыкі і паэзіі правесці вечар разам!
Уваходны квіток – 20 рублёў.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а.
Тэл. +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95.
Читать описание
Рекомендуем