12+
Вечар
Даты показа:
20 сентября
Длительность:
80 мин.
Место проведения:
Возрастные ограничения:
12+

З нагоды дня нараджэння Аляксея Дударава

 

 

Аўтар: Аляксей Дудараў

 

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі і Цэнтр беларускай драматургіі запрашаюць на тэатралізаванае чытанне п’есы “Вечар” з нагоды дня нараджэння драматурга Аляксея Ануфрыевіча Дударава. Знакамітая п’еса, неаднаразова пастаўленая ў тэатрах Беларусі і за мяжой, прагучыць у выкананні старэйшага пакалення акцёраў РТБД – народнай артысткі Беларусі Таццяны Мархель, Канстанціна Воранава і Ігара Сідорчыка.

 

Тры старых – пазнавальныя героі Васіль, Ганна і Гастрыт – жывуць у адной вёсцы і бавяць час разам: дзеці з’ехалі, а навокал нікога няма, акрамя Сонца, Неба, Зямлі ды старога радыё. Смешная і лірычная гісторыя самотных старых, іх кахання, сяброўства і бацькоўства застаецца актуальнай і ў нашыя часы.

 

Ролі выконваюць: Ганна Анісенка, Ігар Сідорчык, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Валянцін Салаўёў

 

Працягласць: 1 г. 20 хв. без антракту

12+

 

Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, «правобраз» спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.

 

Чытанне адбудзецца на беларускай мове.

 

Читать описание