Махляры в городе Минск

Стоимость: 45.00 руб. -  50.00 руб.
Нашёл классное событие? Не ходи один — зови друзей!
Сервис уже доступен в приложении 24afisha, установи и погрузись в мир развлечений и отдыха!
Описание

МАХЛЯРЫ

(паводле п'есы М. Гогаля “Гульцы”)

16+

 

Аўтар: Мікалай Гогаль

Жанр: містычная трагікамедыя

Рэжысёр: Сяргей Фядотаў

Мастак-сцэнограф і мастак па касцюмах: Сяргей Фядотаў

Кампазітар: Аляксандр Пантыкін

Пераклад: Марыя Пушкіна

 

Прэм’ера: 17 снежня 2022 года

 

Што можа быць больш азартным, чым сумеснае махлярства? Будзе яно тэатральным альбо картачным – азарт ёсць азарт!

У містычнай трагікамедыі “Махляры” рэжысёра Сяргея Фядотава ідэя бязлітаснага падману становіцца прасторай тэатральнай гульні, абаяльнай і віртуознай.

Глядач зможа пагрузіцца не проста ў свет містыкі, ён адчуе на сцэне прысутнасць тагасветных сіл, у руках якіх апынуцца ўсе ўдзельнікі загадкавага працэсу.

Гатовыя да спектакля, у якім усё – містыка, і містыкі, у якой усё – рэальнасць? Тады чакаем вас у РТБД!

 

Ролі выконваюць:

 

Іхараў – Алесь Ніканенка

Суцяшальны Сцяпан Іванавіч – Максім Карасцялёў

Швохнеў Пётр Пятровіч – Уладзіслаў Віленчыц

Палкоўнік Кругель – Сцяпан Краўчук, Павел Зароўскі

Глоў Міхал Аляксандравіч – Ігар Сідорчык, Сяргей Шымко

Глоў Аляксандр Міхалыч – Арсеній Луцкі, Фёдар Пясецкі, Максім Ратомскі

Замухрышкін Псой Стахіч – Віктар Багушэвіч

Аляксей, карчомны слуга – Андрэй Дабравольскі, Максім Ратомскі

 

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор