Самсон за дзвярыма в городе Минск

Стоимость: 28.00 руб. -  30.00 руб.
Описание

Позні вечар. Шашэйная дарога ўздоўж лесу. Коля на сваім аўтамабілі спыняецца ля абочыны і заўважае лася, якога збіла фура. Здавалася б, непрыемная сітуацыя, але раптоўна лось пачынае размаўляць… і Коля вырашае выратаваць жыхара лесу. Ці змогуць яны стаць сябрамі? Ці ўжывуцца ў адной кватэры? Ці не дарма Коля праявіў міласэрнасць? У гэтай гісторыі законы жывёльнага і чалавечага свету пераплятаюцца гэтак жа, як драматызм з камізмам.
 

П’еса “Самсон за дзвярыма” напісана на XIV Міжнароднай драматургічнай лабараторыі Цэнтра беларускай драматургіі, якая адбылася летась.
 

Драматург: Аляксандр Савуха
Рэжысёр: Уладзіслаў Віленчыц
Пераклад: Анастасія Васілевіч

Працягласць: 1 г. 30 хв. без антракту
Мова: беларуская
 

Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, “правобраз” спектакля, прапанаваны рэжысёрам. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор