Парны занятак “Венера і Марс” (выраб аб’ёмнага пано-дыптыха) в городе Минск
14 лютага 2024 года а 19-й гадзіне запрашаем усіх закаханых на парны занятак “Венера і Марс” (выраб аб’ёмнага пано-дыптыха).
Зямля, Сонца, Месяц, Венера, Марс – колькі легенд і паданняў пра іх прыдумана, колькі сімволікі за імі схавана. Ноччу мы скіроўваем позіркі ўгару і спрабуем разгадаць вечную таямніцу. Заглядаем у вочы каханых і патанаем у бязмежжы. Нябесныя целы зусім як людзі – планеты і зоркі прыцягваюцца адно да другога, і чым яны бліжэй, тым мацней іх узаемнае прыцягненне.
Мерапрыемствам “Венера і Марс” Літаратурны музей Максіма Багдановіча распачынае серыю майстар-класаў ад пазаземнай мастачкі Святланы Верабей, якая пакажа, што цуды магчымыя і мы можам навучыцца рабіць іх самі.
Колькі натхнення, старання, любові, і Вы зможаце стварыць твор мастацтва, які будзе сапраўднай аздобай Вашай утульнай прасторы.
Вас чакаюць:
- прэзентацыя серыі майстар-класаў ад пазаземнай мастачкі Святланы Верабей;
- стварэнне парнага пано з фактурнай сумесі;
- прагляд чароўнай анімацыі;
- паэзія і легенды.
Майстар-класы праходзяць пры падтрымцы беларускага брэнда дэкаратыўных матэрыялаў – “Primavera”.
Уваходны квіток: 99 рублёў.
Зрабіце падарунак сабе і сваім любімым!
Тэлефоны для сувязі: +375 17 363 07 61, +375 29 101 71 47.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а.