Шлюб з ветрам в городе Пинск

Стоимость: 40.00 руб. -  42.00 руб.
Описание

Песнь у адной дзеі

 

Аўтары: Яўген Карняг, Каця Аверкава.

Рэжысёр: Яўген Карняг

Мастак: Таццяна Нерсісян

Кампазітар і музычны кіраўнік: Каця Аверкава

Працягласць: 1г. 40 хв. без антракту

 

Вол бушуе –      

Вясну чуе,

Воран крача

Сыра хоча.

Дзеўка плача –

Замуж хоча

 

Лёс мужчыны, які знаходзіцца ў палоне чужых рашэнняў.

Матчына любоў, якая паглынае сына і паралізуе яго асобу.

Гісторыя, расказаная не словамі, а складзеная ў самым сэрцы народа, з рытму і песень, што гучаць як рэха знікаючых вёсак. Спектакль «Шлюб з ветрам» – гэта спроба ўз'яднання са сваімі каранямі.

 

Рэжысёр Яўген Карняг – знак якаснага візуальнага і сэнсавага эксперыменту. Кожны яго спектакль надзвычай дакладна трапляе ў самую балючую кропку сучаснага грамадства.

 

У ролях:

 

Маці жаніха – народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель

Маці нявесты – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Чарнабаева

Нявеста – Ганна Семяняка

Жаніх – Курэнь Арцём

 

Госці:

заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Сідаркевіч

Максім Брагінец

Вераніка Буслаева

Гражына Быкава

Дзмітрый Давідовіч

Аляксандр Ніканенка

Уладзісласлаў Ноздрын

 

“Шлюб з ветрам” у верасні 2021 г. стаў лепшым спектаклем на XXV Міжнародным тэатральным фестывалі “Белая Вежа” (Брэст, Беларусь), у кастрычніку 2021 г. атрымаў прыз прэсы імя Леаніда Папова як спектакль вялікай формы на XXXI Міжнародным тэатральным фестывалі “Балтыйскі дом” (Санкт-Пецярбург, Расія).

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор