Гастролі Заслужанага калектыву РБ «Рэспубліканскі Тэатр беларускай драматургіі» «Тэсты для дарослых» в городе Витебск
Камедыя
Прэм’ера– 13 кастрычніка 2022 г.
Пастаноўка Святланы Навуменка
“Тэсты для дарослых” паводле п’есы добра вядомага ва ўсім свеце харвацкага драматурга Міра Гаўрана “Не да смеху” прапануе іранічную і адкрытую размову на класічную тэму – як захаваць каханне і павагу ў сям’і.
Падчас спектакля глядач стане саўдзельнікам працэсу першаснай тэрапіі, пройдзе папулярныя псіхалагічныя тэсты і адчуе сябе часткай гэтай парадаксальнай гісторыі.
“Тэсты для дарослых” – тэрыторыя, дзе і акцёры, і гледачы змогуць не баяцца быць сапраўднымі, не заганяць сябе ў рамкі, а ў агульным патоку энергіі пражываць пачуцці, што ўзнікаюць у моманце, тут і зараз.
Калі вы гатовы да нечаканых псіхалагічных адкрыццяў і да размовы з гумарам на сур’ёзную тэму адносін, прыходзьце і праходзьце “Тэсты для дарослых” !
Рэжысёр-пастаноўшчык– Святлана Навуменка
Сцэнограф і мастак па касцюмах– Юрый Саламонаў
Харэограф– Дзіяна Юрчанка
Пераклад і музычнае афармленне– Святлана Навуменка
Мастак па святле– Сямён Давыдзенка
Прэм’ера– 13 кастрычніка 2022 г.