Гісторыі дзіўнага свету в городе Гомель

Стоимость: 25.00 руб. -  28.00 руб.
Описание

ГІСТОРЫІ ДЗІЎНАГА СВЕТУ

 

15 студзеня, 19.00

 

Праект Цэнтра беларускай драматургіі і Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі

 

Жанр: чытанне п'есы

Драматург: Алена Папова

Пераклад: Анастасія Васілевіч

Працягласць: 1 г. 30 хв. без антракту

16+

 

Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на тэатралізаванае чытанне п'есы "Гісторыі дзіўнага свету” Алены Паповай.

 

“Гісторыі дзіўнага свету” – трыптых з маленькіх п’ес "Дуй!”, "Пячора Цыклопа” і "Дрэва”. Усе яны прасякнуты экзістэнцыйным настроем і прагай герояў да лепшага жыцця. Аднак ці існуе гэта лепшае жыццё альбо наша рэчаіснасць – самае каштоўнае? Сапраўды дзіўныя гісторыі пра іншапланецяніна, магічную пячору і незнаёмца-трыксцера пераўтвараюцца ў сучасныя прытчы. Містычная атмасфера, нябачныя рэчы і космас – усё гэта можна знайсці ў п’есе Паповай.

 

Алена Паповазнакаміты беларускі драматург і празаік, лаўрэат тэатральнай Прэміі імя К. Крапівы. Яе п’есы ставіліся ў тэатрах Беларусі, Расіі, Украіны, Кыргызстана, Германіі, Швейцарыі, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Японіі. Яшчэ ў 1994 годзе Алена Папова стала пераможцай Першага Еўрапейскага конкурсу п'ес, а яе драматургічныя творы неаднаразова траплялі на розныя тэатральныя фестывалі і конкурсы.

 

Сцэнічнае чытанне п'есы – тэатралізаваная прэзентацыя п'есы, «правобраз» спектакля. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.

 

Чытанне адбудзецца на беларускай мове.

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор