Таямнiца чароўнага календара в городе Гомель

Описание

Таямнiца чароўнага календара (6+)

 

Жанр: Музычны дэтэктыў
Аўтар: М.Варфаламееў (па п’есе “Парсючок Кнок”)
Рэжысёр-пастаноўшчык: Святлана Навуменка
Мастак-сцэнограф і мастак па касцюмах: Юрый Саламонаў
Харэограф: Максім Дубоўскі
Тэксты песень: Максім Дубоўскі
Пераклад: Святлана Навуменка
Працягласць: 1 г. 25 хв. без антракту
Прэм’ера: 7 верасня 2020 г.    


"Таямніца чароўнага календара" – гэта гісторыя, у якой ёсць месца прыгодам і, самае важнае, цудам. Менавіта ў такое падарожжа РТБД прапануе адправіцца самым маленькім тэатралам і іх бацькам.
Героі спектакля – мілыя, кранальныя лялькі, якія, на вялікі жаль і няшчасце, засталіся кінутымі ў адзіноце. Калі дзеці вырастаюць, цацкі становяцца нікому не патрэбныя. Але ж гэтыя лялькі па-ранейшаму любяць сваіх гаспадароў. А зараз вымушаны жыць у жудасным месцы, дзе на кожным кроку іх чакае небяспека – на іх аб'яўлена паляванне.


Таямніца, якую захоўвае Чароўны Каляндар, дае шанец на выратаванне. Але ці ўсе гатовыя да Цуду? А што калі аб'яднаць намаганні і разам гэты Цуд стварыць?


У спектаклі незвычайная колькасць музыкі, харэаграфіі і жывога вакалу. Стваральнікі спектакля гавораць пра вельмі важныя і патрэбныя рэчы на простай і зразумелай кожнаму дзіцяці мове.


Ролі выконваюць:


 

Ролі выконваюць:

Парсючок Кнок – Сяргей Шымко, Арсеній Луцкі

Мальвіна – Вераніка Буслаева, Дар’я Лазарчык

Кот Васіль – Сцяпан Краўчук

Сабака Ануфрый – Алесь Ніканенка

Хлам – Максім Паніматчанка, Уладзіслаў Віленчыц

Организатор: Республиканский театр белорусской драматургии.

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор