Залатое сэрцайка в городе Гомель
Жанр: інтэрактыўная казка для дзяцей і іх бацькоў
Аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык: Святлана Навуменка
Жанр: Інтэрактыўная казка для дзяцей і іх бацькоў
Мастак-сцэнограф: Юрый Саламонаў
Працягласць: 1 г. 10 хв. без антракту
Прэм’ера: 23 снежня 2016
Захапляльная гісторыя пра хітрую Лісу і някемлівага Воўка, якія павадзіліся разам спусташаць куратнікі. Аднойчы скралі яны залатое яйка, бо былі ўпэўнены, што з яго з’явіцца цуда-курыца і будзе несці ім залатыя яйкі. Але штосьці пайшло не так…
Яркі, вясёлы, дынамічны спектакль, з музыкай, песнямі і танцамі, будзе цікавы не толькі маленькім гледачам, але і дарослым.
Ролі выконваюць:
Кураня –Гражына Быкава, Надзея Цвяткова
Воўк– Уладзіслаў Віленчыц
Ліса – Ганна Анісенка, Юлія Лазоўская
Рэспубліканскi тэатр беларускай драматургіі