Ма-Сін-Сін в городе Гомель
Праект Цэнтра беларускай драматургіі
Улада Альхоўская
Ма-Сін-Сін
сцэнічнае чытанне п'есы
Гісторыя пра і для падлеткаў на сцэне РТБД! Запрашаем на сцэнічнае чытанне п’есы «Ма-Сін-Сін» Улады Альхоўскай – драмы для сямейнага прагляду, у якой уздымаюцца важныя тэмы, часам складаныя для абмеркавання. Гераіня сутыкаецца з паразуменнем, што адзнакі не галоўнае, адзінота пераадольваецца шчырасцю, а жыццё мае свой канец.
Рэальнасць Іры складаецца з урокаў – школа, танцы, спевы, заняткі на скрыпцы, замежным мовам, нават курсы па стварэнні мабільных дадаткаў. Так было не заўсёды, аднак зараз дзяўчынка ўпэўнена: у жыцці ёсць адзіны правільны шлях – быць ідэальнай і заўсёды занятай. Хуліган Косця – процілегласць Іры, таму яна вырашае заняцца перавыхаваннем задзіры. Аднак з кожнай хвілінай становіцца зразумела: дапамога патрэбна зусім не Косце…
Жанр: гісторыя аднаго сяброўства
Аўтар: Улада Альхоўская
Рэжысёр: Марыя Гуцава
Улада Альхоўская – беларуская пісьменніца, драматург і сцэнарыст. Яе п’есы ўваходзілі ў лонг- і шорт-лісты міжнародных конкурсаў «Монадрама-2019», «Час драмы», «Зыходная падзея – XXI век», «ЛітаДрама», «Маленькая Рэмарка», «Вялікая Рэмарка», «Дзеючыя асобы» і іншых. У 2025 годзе за зборнік п’ес «Аватары тэатра» атрымала Нацыянальную літаратурную прэмію Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Лепшы драматургічны твор» .
Чытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, “правобраз” спектакля. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.