Калека з вострава Інішман (18+)
Стоимость: 20.00 руб. -  37.00 руб.
Описание

КАЛЕКА З ВОСТРАВА ІНІШМАН – На сцэне Цэнтральнага Дома афіцэраў

 

Сучасны ірландскі драматург Марцін МакДонах – гэта «сапраўдная сенсацыя тэатральнай Еўропы», «цуд сучаснай сцэны», «Таранціна ад тэатра». Менавіта так называюць яго самыя строгія крытыкі Старога і Новага свету.

 

"Калека з вострава Інішман" – першая п’еса з трылогіі ірландскага тэатральнага Таранціна.

Пра што гэта гісторыя ў рэжысёрскім прачытанні Аляксандра Гарцуева? Пра нас. Пра тое, што нашыя ўчынкі не заўсёды могуць раскрыць багацце ўнутранага свету. Пра пытанні, якімі кожны з нас задаецца.

Пра адчуванне прыгожага сябе, нават калі знешне ты з'яўляешся абсалютна агідным. Пра моц пры пакалечаным целе.

Пра жыццё, якое мае права на існаванне, нават калі хочацца ад яго збегчы…

 

На V Міжнародным фестывалі Марціна МакДонаха ў Пермі (кастрычнік 2022 года) спектакль атрымаў гран-пры. Дыпломам за “Лепшую мужчынскую ролю” ўзнагароджаны Арцём Курэнь (за ролю Калекі Білі), дыпломам за“Лепшую мужчынскую ролю другога плана” – Максім Брагінец (за ролю Малыша Бобі).

 

Аўтар: Марцін МакДонах

Жанр: трагікамедыя ў дзвюх дзеях
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў
Сцэнаграфія: Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах: Марына Алекна
Мастак па святле: Сямён Давыдзенка
Кампазітар: Дзмітрый Фрыга
Працягласць: 3 г. з антрактам

Прэм’ера: 15 красавіка 2021г.
 

Ролі выконваюць:

Калека Білі – Арцём Курэнь, Алесь Ніканенка

Кейт – заслужаная артыстка РБ Галіна Чарнабаева, Вераніка Буслаева

Эйлін – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч

Джоні Пустабрэх – заслужаны артыст РБ Валянцін Салаўёў, Сяргей Шымко

Бартлі – Дзмітрый Давідовіч

Хэлен Чума – Ганна Семяняка

Малыш Бобі – Максім Брагінец

Доктар – Андрэй Дабравольскі, Максім Карасцялёў

Мамаша – народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель, Ганна Анісенка

Читать описание
Рекомендуем
Тот же организатор